НОВИНКА!

КАЛЯНДАР НА 2018 ГОД «НЕ МАЎЧЫ ПА-БЕЛАРУСКУ»

Производитель: Будзьма беларусамі

Возраст: 3 года и старше

Цена: 8.00
- +

Кампанія «Будзьма беларусамі!» вырашыла працягнуць свой папулярны праект – каляндар «Не маўчы па-беларуску» – і на 2018 год! Выданне трох папярэдніх календароў агульным накладам 21 000 асобнікаў зрабіла дадзены праект адным з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных неперыядычных выданняў апошняга часу.

Як вядома наступны год – год Сабакі па ўсходнім календары. Аўтары выдання вырашылі паказаць, што сабака і для нас не чужая істота, таму сабралі і аздобілі 12 найбольш цікавых беларускіх «сабачых» прымавак!

Традыцыйна ўкладаннем і аздабленнем календара займаліся Дар’я Мандзік і кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Каляндар «Не маўчы па-беларуску» — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень. Кожны месяц адзначаны адмысловай прыказкай.

Аматараў нашага, роднага чакаюць 365 арыгінальных малюнкаў ад мастачкі і аўтара ідэі Дар’і Мандзік, падпісаных цікавымі беларускімі словамі і словазлучэннямі. 

Памер календара ў разгорнутым выглядзе: А3.

Зроблена ў Беларусі.

 

ОтменитьДобавить отзыв

Вам также могут понравиться

Времена года

Времена года

6.00 руб.
Во саду ли, в огороде

Во саду ли, в огороде

4.70 руб.